З 22 сакавіка па 30 сакавіка 2025 года ў Міёрскім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»
Арганізатарам кампаніі традыцыйна выступае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
Акцыя праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва і зніжэння колькасці пажараў. Як правіла, яны здараюцца з-за невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых памяшканнях. У першую чаргу ўвага будзе ўдзяляцца пражываючым у сельскай мясцовасці, у прыватных дамах.
Па інфармацыі МНС, у бягучым годзе колькасць пажараў узрасла. Таму прафілактычная праца з насельніцтвам арганізуецца найбольш старанна. У межах акцыі «За бяспеку разам!» разам з МНС будуць працаваць усе суб'екты прафілактыкі.
Бяспека – гэта не толькі абавязак дзяржавы, але і клопат кожнага чалавека. Выконваючы рэкамендацыі і правілы, мы можам паменшыць рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый і забяспечыць бяспеку сабе і сваім блізкім. Памятайце, што веданне асноў бяспекі і гатоўнасць да дзеяння ў выпадку надзвычайнай сітуацыі здольныя выратаваць жыцці. У выпадку ўзнікнення пажару тэлефануйце па нумарах 101 або 112.