Семинар-нарада абласнога Упраўлення Дзяржпрамнагляду прайшоў у Міёрах
Намеснік начальніка Наваполацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Аляксандр Шэпяцюк правёў семінар – нараду ў Міёрскім райвыканкаме для кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў раёна на тэму «Заканадаўства ў галіне прамысловасці».
У ходзе семінара былі разгледжаны пытанні па арганізацыі забеспячэння прамысловай бяспекі ў галіне заканадаўства і пры эксплуатацыі сацыяльна-небяспечных аб'ектаў, а таксама нагляд за абсталяваннем, якое працуе пад завышаным ціскам, газатэхнічны нагляд і нагляд за пад'ёмнымі збудаваннямі (краны і ліфты).