Тонкі лёд можа быць небяспечным
Лёд яшчэ не ў поўнай меры скаваў азёры і рэкі, а многія людзі ўжо выходзяць на яго. Важна памятаць, што для бяспечнага знаходжання на лёдзе яго таўшчыня павінна быць не менш за 7 сантыметраў. Важна памятаць і шэраг іншых правілаў бяспечных паводзінаў:
- без неабходнасці не выходзь на лёд;
- перад выхадам на лёд пераканайся ў яго трываласці;
- калі трэба перайсці вадаём, старайся рабіць гэта толькі пры добрай бачнасці;
- не хадзі па лёдзе ўздоўж берагавой лініі, у месцах упадзення ручаёў і рэк, назапашвання снегу, ля сцёкаў заводаў і ферм, зараснікаў трыснягу і хмызнякоў;
- ідзі асцярожна
- не адрываючы падэшвы ад лёду, правяраючы перад сабой лёд палкай;
- не выходзь на лёд у туман, снегапад, дождж.
Калі праваліўся пад лёд:
- не панікуй;
- заклікай на дапамогу;
- старайся не апускацца ў ваду з галавой;
- выбірайся ў бок падзення;
- раскінь рукі і наползай на лёд грудзьмі;
- закінь на лёд нагу і адкаціся ад палынні;
- выбраўшыся з вады, не спяшайся ўставаць, каб не праваліцца зноў – паўзі да берага па сваіх слядах.