Першая ахвяра агню ў Міёрскім раёне

23 лютага а 11.31 у РАНС Міёрскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў жылым шматкватэрным доме ў аг. Язна Міёрскага раёна.

Па прыбыцці на месца назіралася задымленне ўнутры кватэры.

У выніку пажару ў кватэры пашкоджана столявае перакрыцце, мэбля. Пры правядзенні разведкі кватэры знойдзены труп мужчыны 1989 года нараджэння.

Прычына пажару высвятляецца. Ратавальнікі заклікаюць усіх жыхароў раёна быць уважлівымі і няўхільна выконваць правілы пажарнай бяспекі, выкарыстоўваць толькі спраўныя электрапрыборы, паліць толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, усталюйце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Першая ахвяра агню ў Міёрскім раёне | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт