1 сакавіка – Сусветны дзень грамадзянскай абароны
У перыяд з 24 па 28 лютага 20025 года ў Міёрскім раёне пройдзе комплекс мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці, павышэнне ўзроўню інфармавання насельніцтва (персаналу арганізацыі) аб надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару.
У абавязковым парадку на базе ўсіх устаноў адукацыі пройдзе тэматычны ўрок, прысвечаны Сусветнаму дню грамадзянскай абароны. Падчас урока работнікі МНС раскажуць дзецям аб правільных дзеяннях па сігналу «Увага ўсім!», аб наяўных небяспеках на тэрыторыі раёна, спосабах абароны насельніцтва (аб эвакуацыі (часовым адсяленні), ахоўных збудаваннях грамадзянскай абароны, а таксама навучаць навыкам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.
На базе прадпрыемстваў і арганізацый пройдуць выступленні ў працоўных калектывах з інфармацыяй аб мэтах і задачах грамадзянскай абароны, таксама аб наяўных у Рэспубліцы Беларусь (раёне, вобласці) аб'ектах павышанай небяспекі, аб парадку дзеянняў пры атрыманні сігналу «Увага ўсім!» У ходзе трэніровак будуць адпрацаваны дзеянні (пры наяўнасці) па апавяшчэнні насельніцтва (персаналу арганізацыі, у тым ліку з запускам электрасірэннага абсталявання, агляд гатоўнасці грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны, а таксама навучанне насельніцтва паводзінам у надзвычайных сітуацыях, дзеяннем па сігналах апавяшчэння грамадзянскай абароны, а таксама навыкам аказання першай дапамогі.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС О.М.Гіржда