У Міёрскім раёне праходзіць акцыя «Тонкі лёд»

У перыяд са 24 лютага па 3 сакавіка на тэрыторыі Міёрскага раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Тонкі лёд», накіраваная на папярэджанне гібелі людзей на водных аб'ектах у зімовы перыяд.

У рамках акцыі ратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі АСВОД і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды па мясцовых вадаёмах.

Мэта мерапрыемстваў – нагадаць грамадзянам аб правілах бяспекі на лёдзе. Акрамя гэтага, у рамках акцыі запланаваны выступленні ў працоўных калектывах і навучальных установах.

Работнікі МНС заклікаюць усіх жыхароў раёна быць уважлівымі і асцярожнымі пры знаходжанні на вадаёме ў зімовы перыяд.

Прафілактычная акцыя «Тонкі лёд» накіравана на захаванне жыцця і здароўя грамадзян. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, выконваючы правілы бяспекі.

У Міёрскім раёне праходзіць акцыя «Тонкі лёд» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт