Захоўвайце правілы пажарнай бяспекі пры курэнні!
Адна з найбольш распаўсюджаных прычын пажараў – неакуратнае абыходжанне з агнём. Асаблівае месца сярод усіх парушэнняў пры абыходжанні з агнём займае курэнне ў пасцелі, а часцей за ўсё курэнне ў стане алкагольнага ап'янэння. Людзі, якія знаходзяцца ў дадзеным стане, не кантралююць свае дзеянні і не задумваюцца аб іх наступствах. Практычна штодня ў зводках МНС фігуруюць падобныя здарэнні.
Падзеі развіваюцца заўсёды па адным сцэнары, калі чалавек засынае з тлеючай цыгарэтай у руцэ, цыгарэта падае на пасцельныя прыналежнасці, што выклікае ўзгаранне, а суседзі, якія выявілі пажар, выклікаюць ратавальнікаў. Аднак часта такія пажары прыводзяць да трагічных наступстваў для спячага курца і забіраюць самае каштоўнае – яго жыццё. Таму неабходна выконваць самыя простыя правілы бяспекі пры курэнні, быць уважлівым і пільным.
Правілы для курцоў:
- не кідайце цыгарэты на падлогу і не паліце ў пасцелі;
- складвайце недакуркі ў попельніцу або бляшаную банку, напоўненую вадой. Пры напаўненні попельніцы, своечасова ачышчайце яе;
- не кідайце нават патушаныя цыгарэты ў смеццевыя вёдры;
- сачыце, каб попел не трапіў на гаручыя рэчы або падлогу;
- усталюйце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які дапаможа своечасова апавясціць вас аб пажары.
Акрамя гэтага, варта памятаць, што недакуркі, кінутыя з балконаў або вокнаў, могуць таксама справакаваць пажар, трапіўшы на балконы ніжэй размешчаных паверхаў. Недакурак можа трапіць у кватэру праз адкрытую фортку, дзе ўмовы для развіцця гарэння могуць быць самымі спрыяльнымі.
Выконвайце правілы бяспекі! Беражыце жыццё!