Зімовыя забавы ў радасць
Сложна ўявіць зіму без актыўнага катання, а само катанне – без санак. Сёння папулярнымі сталі надзіманыя санкі, або як іх яшчэ называюць, цюбінгі. Але не варта забываць, што пры катанні трэба быць надзвычай акуратнымі і асцярожнымі пры карыстанні цюбінгамі.
Так званая «ватрушка» можа развіваць хуткасць да 40 кіламетраў у гадзіну і нечакана закручвацца вакол уласнай восі. Пры гэтым нясецца яна без тормазаў і кіраванню не паддаецца.
Канструкцыя надзіманых санак простая: унутр спецыяльнай абалонкі ўстаўлена аўтамабільная камера. Абалонка выдатна слізгае, не ўбірае вільгаць і дастаткова трывалая. Камера ўнутры абалонкі амартызуе, што дае магчымасць не адчуваць няроўнасцей схілу.
Аднак для катання на цюбінгах лепш выбраць пакатыя снежныя схілы і пажадана без перашкод. Тым больш не варта выбіраць схілы з трамплінамі: пры прызямленні камера ўнутры «ватрушкі» пружыніць, што можа прывесці да траўм спіны і шыйнага аддзела хрыбетніка. Таму «ватрушка» - хутчэй для аматараў вострых адчуванняў, чым для дзяцей.
Невъзможносць кіраваць цюбінгам падчас спуску накладвае некаторыя абмежаванні на месцы іх выкарыстання. Катацца рэкамендуецца на схілах з ухілам не больш за 20 градусаў, прычым унізе горкі павінна быць дастаткова месца для тармажэння. Таксама не варта выбіраць парослыя хмызнякамі і дрэвамі схілы для папярэджання праколу або парэзу цюбінга. Схілы паблізу вадаёмаў, а таксама чыгуначных і аўтамабільных шляхоў таксама будуць небяспечныя.
Перш чым пачаць спуск па непадрыхтаванай трасе, агледзіце яе на прадмет наяўнасці ям, пагоркаў, кустоў, што тырчаць, камянёў. Таксама не варта катацца па пяску або шчэбені. Звяртайце ўвагу на іншых катальшчыкаў. Не варта катацца ў стане алкагольнага ап'янення. Катацца на «ватрушках» трэба седзячы.
Пры катанні на цюбінгу памятайце пра меры засцярогі:
- не тармазіце нагамі. З-за высокай хуткасці ёсць вялікая рызыка атрымання траўмы ног;
- не катайцеся кампаніяй, адзін за адным. Дачакайцеся, калі чалавек перад Вамі сыдзе з трасы, пасля гэтага пачынайце рух;
- пасля заканчэння спуску імкніцеся як мага хутчэй пакінуць зону катання;
- выкарыстоўвайце ахоўныя шлемы: падыдуць веласіпедныя, ролікавыя. Асабліва важна надзяваць іх дзецям.
Прытрымліваючыся гэтых правілаў, Вы ўратуеце сябе і навакольных. А зімовыя забавы прынясуць радасць. І памятайце, што дзяцей пакідаць адных катэгарычна забараняецца.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС Гіржда А.М.