Задача – навучыць з дзяцінства
Пры правядзенні прафілактычнай работы з насельніцтвам работнікі МНС імкнуцца ахапіць розныя катэгорыі насельніцтва, каб данесці прафілактычную інфармамацыю да большай колькасці насельніцтва. У Міёрскім раёне ратавальнікі акрамя працы з сельскімі жыхарамі і ў працоўных калектывах, правялі работу і ў дзіцячых дашкольных установах адукацыі.
Работа з дзецьмі – адна з самых напружаных. Галоўная мэта пры правядзенні гэтай работы – навучыць дзяцей, сацыялізаваць іх у дарослае жыццё. Дзіця нават ужо ў дзіцячым садзе павінна многае ведаць і ўмець. У ліку ведаў, якія дзеці павінны засвоіць з дзяцінства – гэта і недапушчальнасць узнікнення надзвычайных сітуацый.
Разам з работнікамі МНС хлапчукі і дзяўчынкі з Туркоўскага саду падчас сустрэчы атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі і падарункі, але і шмат карыснай інфармацыі і навыкаў. Падчас мерапрыемства хлопцы паспрабавалі сябе ў ролі пажарных, якім трэба было выратаваць сваіх сяброў з групы ад надзвычайнай сітуацыі, якая здарылася. Усе хлопцы справіліся з задачай, змаглі не толькі патушыць пачаўшыся пажар і выклікаць пажарных, але і выратаваць у бяспечнае месца ўсіх, хто «пацярпеў» ад агню.