Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У снежні месяцы работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду, у рамках падрыхтоўкі аб'ектаў да святкавання калядных і навагодніх мерапрыемстваў, а таксама да правядзення выбараў, праведзены прафілактычныя мерапрыемствы на аб'ектах размяшчэння выбарчых участкаў, аб'ектах устаноў адукацыі і культуры.
Пры правядзенні прафілактычнай работы, асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі.
Дадаткова, у ходзе праводзімых мерапрыемстваў, таксама вывучаны стан установак пажарнай аўтаматыкі на ўказаных аб'ектах.
Па парушэннях, якія мелі месца, у адрас службовых асоб арганізацый накіраваны інфармацыі аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана захаванне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвых аб'ектах: магазін «Еўралюкс» ЧТУП «Булгак» (рэалізацыя выпраменьвальнікаў пажарных, вырабаў погонажных электрамантажных), «Электрасіці» ИП Петкевіч (рэалізацыя выпраменьвальнікаў пажарных, вырабаў погонажных электрамантажных), «Дамавы» ИП Рачыцкая (рэалізацыя выпраменьвальнікаў пажарных, вырабаў погонажных электрамантажных). Уся ўказаная прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Работнiкi Мiёрскага РАТС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасцi захавання патрабаванняў пажарнай бяспекi ўсiмi работнiкамi прадпрыемстваў i арганiзацый. Пры выяўленнi узгаранняў неабходна апавесцiць аб гэтым людзей, якiя могуць знаходзiцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па лiквiдацыi загаранняў, паведамiць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Міёрскага РАТС В.П.Рачыцкі