Святочная ілюмінацыя заззяла ў Міёрах
Штогод напярэдадні навагодніх і калядных святаў ва ўсіх кутках вобласці праходзяць святочныя мерапрыемствы, якія пагружаюць рэгіён у атмасферу перадсвяточнага цуду: на галоўных плошчах у раённых цэнтрах запальваюцца агні святочнай ілюмінацыі. Гэтай маляўнічай падзеі чакаюць і дарослыя, і дзеці. Ратавальнікі традыцыйна далучаюцца да мерапрыемстваў і ў незвычайным фармаце нагадваюць жыхарам рэгіёну, як зрабіць святы яркімі, а галоўнае бяспечнымі.
На адкрытых пляцоўках каля цэнтра культуры панаваў святочны настрой. Тэатральныя і пеўныя нумары з удзелам казачных герояў цешылі жыхароў і гасцей райцэнтра, якія прыйшлі на свята. Дзеці вадзілі карагоды вакол навагодняй елкі, спявалі песні, танцавалі.
Уключыць навагоднюю ілюмінацыю на галоўнай ёлцы Міёрскага раёна дапамог – пажарны Дзед Мароз, які прыбыў на месца выканання адказнага задання на ўпрыгожанай навагоднімі агнямі машыне.
Весялосць і радасны настрой, што панавалі ў раённым цэнтры, запалілі не толькі ёлку, але і сэрцы ўсіх удзельнікаў яркага мерапрыемства.