Пусть праздник всем подарит чудо!

Няхай свята ўсім падорыць цуду!

«Марафон чараўніцтва», які праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год», дабраўся і да Міёрскага раёна. Тут ратавальнікі наведалі Міёрскую сярэднюю школу №3 і нагадалі вучням аб бяспецы напярэдадні зімовых канікул

Для вучняў праводзіліся гульні і конкурсы, віктарыны па бяспецы, квіз-гульня на веданне правілаў бяспекі ў навагодні перыяд, спаборніцтвы – «Упрыгож елачку бяспечна», «Школа Дзядулі Мароза». Усе конкурсы – на веданне правілаў бяспечных паводзін. Нават калі хтосьці з дзяцей нейкія правілы не ведаў да мерапрыемства, даведаўся іх падчас акцыі.

Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на простыя і «з падвохам» пытанні, якія тычацца забеспячэння пажарнай бяспекі падчас правядзення навагодніх святаў. У мерапрыемстве змаглі прыняць удзел усе. А тым для пытанняў было дастаткова: правілы выкарыстання піратэхнікі, устаноўкі і ўпрыгожвання елкі, тонкі лёд, удзел у масавых мерапрыемствах і многае іншае.

Па завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі маляўнічыя навагоднія памяткі і карысныя веды ў дадатак.

Няхай свята ўсім падорыць цуду! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт