Главное в жизни – улыбки детей!

Галоўнае ў жыцці – усмешкі дзяцей!

Супрацоўнікі МНС наведалі Міёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе праходзіла спартыўнае мерапрыемства «Вясёлыя старты» ў рамках дня адкрытых дзвярэй, прымеркаванага да Міжнароднага дня інвалідаў.

Намеснік начальніка раённага аддзела Павел Бурак, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй Сяргеем Сямёнычавым, а таксама арганізацыі раёна прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Педагогі цэнтра арганізавалі майстар-клас «Горад мары», дзе кожны мог праявіць свае таленты і стварыць нешта незвычайнае. У асобным кутку была ўладкавана міні-рэтравыстава савецкіх цацак.

Дзеці гасцям паказалі творчыя нумары, паўдзельнічалі ў спартыўных гульнях, разам вадзілі карагод. Сюрпрызам для ўсіх стала віншаванне выхаванцаў з дзіцячага садка №3.

Выратавальнікі прывезлі дзецям падарункі і цацкі. Усё прайшло на вельмі пазітыўнай ноце, дзеці весяліліся ад душы і былі ў поўным захапленні. Павел Бурак пажадаў выхаванцам цэнтра здароўя, радасці, дабра, усмешак і выканання ўсіх жаданняў.

Мерапрыемства стала сапраўдным святам і кранула да глыбіні душы ўсіх прысутных. Кожны адчуў сябе часткай вялікай сям'і, дзе пануюць клопат і разуменне.

Галоўнае ў жыцці – усмешкі дзяцей! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт