Абітурыенту – як стаць ратавальнікам?

Для цяперашніх старшакласнікаў застаецца зусім мала часу для таго, каб вызначыцца з выбарам будучага шляху. Аб тым, дзе можна атрымаць прафесію, звязаную з забеспячэннем бяспекі і выратаваннем людзей, расказалі ў Міёрскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Тых, хто вырашыў звязаць жыццё з прафесіяй ратавальніка, запрашае Універсітэт грамадзянскай абароны (УГА) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасці «Прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» (толькі юнакі) і па спецыяльнасці «Пажарная і прамысловая бяспека» (юнакі і дзяўчаты). Тэрмін навучання 4 гады. Для паступлення неабходны ЦЭ і ЦТ па матэматыцы, фізіцы, рускай (беларускай) мове. Да паступлення ўсе кандыдаты ў абавязковым парадку праходзяць прафесійны адбор, які ўключае: правядзенне спецыяльных праверак, вывучэнне маральных і дзелавых якасцей, медыцынскае асведчанне ваенна-урачэбнай камісіяй, вызначэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці кандыдатаў.

Перавага навучання ва УГА МНС у тым, што ўсе курсанты забяспечваюцца месцамі для пражывання, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем, дзяржаўным страхаваннем і медыцынскім абслугоўваннем, а таксама грашовым забеспячэннем (ад 400 рублёў штомесяц). Падчас вучобы курсанты маюць магчымасць навучыцца практычнаму ваджэнню і атрымаць пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В». Выпускніку прысвойваецца афіцэрскае званне «лейтэнант унутранай службы» і гарантавана прадастаўляецца працаўладкаванне. Размяркоўваюцца выпускнікі ў большасці выпадкаў па месцы жыхарства або ў бліжэйшыя да яго падраздзяленні.

Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе за кошт сродкаў бюджэту, могуць прыняць удзел у конкурсе на дзённую форму навучання на ўмовах аплаты.

Для тых, хто не паступіў ва УГЗ, добрым выбарам будзе паступленне ў Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж на спецыяльнасць «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», са тэрмінам навучання на дзённым аддзяленні на бюджэтнай аснове – 2 гады і 7 месяцаў. У каледж прымаюцца юнакі ад 17 да 25 гадоў, якія маюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Усім, хто мае патрэбу, прадастаўляецца інтэрнат.

Выпускнікі каледжа атрымліваюць рабочую прафесію «ратавальнік-пажарны» і працаўладкоўваюцца ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях на пасады радавога і малодшага начальніцкага складу. Пасля заканчэння каледжа выпускнікі маюць права паступаць ва УГЗ на скарочаную завочную форму навучання (тэрмін навучання 3 гады).

Для фарміравання вучэбнай справы на паступленне Вам неабходна звярнуцца ў Міёрскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (адрас: г. Міёры вул. Камуністычная, д. 39а), дзе Вам адкажуць на ўсе пытанні, якія цікавяць.

Тэл. +375-33-378-85-75

Намеснік начальніка Міёрскага РАНС П.А.Бурак

Абітурыенту – як стаць ратавальнікам? | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт