Міёрскія ратавальнікі прынялі ўдзел у першынстве раёна па колцы дроў

Каманда Міёрскага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыняла ўдзел у раённым першынстве па колцы дроў сярод прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну, якое праходзіла ў раённым цэнтры.

У першынстве па колцы дроў прыняло ўдзел 16 каманд, на чале з кіраўніком Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Сямёнычавым. Кожная каманда ўключала ў свой склад двух мужчын і адну жанчыну. Каманду Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадстаўлялі сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы: намеснік начальніка Павел Бурак, старэйшы інструктар-ратавальнік Пятровіч Аляксандр і радыётэлефаніст Швед Рэгіна.

Усе ўдзельнікі каманд сяклі дровы з асаблівым стараннем і намаганнямі. Колка дроў заўсёды лічылася мужчынскім заняткам, але ўдзел у першынстве прынялі і прадстаўніцы прыгожага полу, паказаўшы і даказаўшы ўсім, што ў гэтай справе сіла не галоўнае, а спрыт і майстэрства. Усе ўдзельніцы справіліся з гэтай задачай на выдатна. Хацелася адзначыць, што гэта не проста спаборніцтвы, а перш за ўсё, дапамога. Бо ўсе наколатыя дровы будуць перададзены адзінокім пажылым грамадзянам.

Па выніках першынства бронза дасталася Міёрскаму раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях.

Міёрскія ратавальнікі прынялі ўдзел у першынстве раёна па колцы дроў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт