Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё»
Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – на працягу многіх гадоў застаецца нязменным «лідарам» сярод прычын пажараў, што прыводзіць да гібелі людзей.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў перыяд з 4 па 27 лістапада праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не прапальвай сваё жыццё!».
Мерапрыемствы акцыі прайшлі ў інтэрнатах, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, чыгуначных вакзалах і аўтавакзалах, гандлёвых аб'ектах.
Работнікі МНС арганізуюць інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння, аказанні першай дапамогі, нагадаюць пра наступствы згубнай звычкі, прадэманструюць дзеянне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, відэаролікі «Ахвяры згубнай звычкі».
У перыяд правядзення кампаніі пройдзе інтэнсіўная пажарна-прафілактычная работа ў жылым сектары. Работнікі МНС наведаюць домаўладанні і кватэры грамадзян, нагадаўшы пра неабходнасць выканання правіл пажарнай бяспекі.
Далучайцеся да мерапрыемстваў МНС, каб перамагчы ў барацьбе са згубнай звычкай, «не прапальваць сваё жыццё» і зрабіць яго бяспечным!