Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Міёрскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях
З рабочым візітам Міёршчыну наведаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Белашыцкі. У межах Адзінага дня інфармавання з работнікамі аддзела адбылася гутарка на актуальныя тэмы.
Падпалкоўнік унутранай службы нагадаў аб важнасці падтрымання высокага ўзроўню баявой гатоўнасці ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі. У ходзе гутаркі са ратавальнікамі Аляксей Пятровіч акцэнтаваў увагу на задачах, якія ўскладзены на работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, галоўныя з якіх – гэта выратаванне жыцця людзей і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, а таксама нагадаў аб якасным і своечасовым выкананні пастаўленых задач, выкананні правілаў бяспекі.
- Выбары з'яўляюцца неад'емным атрыбутам сучаснай дзяржаўнасці. Гэта палітычны інструмент, дзякуючы якому грамадзяне надзяляюць уладнымі паўнамоцтвамі тых, каму давяраюць і бачаць свайго лідара, здольнага забяспечыць мір, развіццё і дабрабыт, - абазначыў Аляксей Пятровіч.
У працяг мерапрыемства закрануў пытанне аб выкананні законнасці і дысцыпліны падчас выканання службовых абавязкаў і ў вольны ад службы час. Асаблівую ўвагу ўдзяліў неабходнасці ўдасканалення прафесійных навыкаў, выканання працоўнай і транспартнай дысцыпліны.
Таксама падпалкоўнік унутранай службы нагадаў прысутным аб асноўных спосабах здзяйснення кіберзлачыннасці, абароне персанальных даных.
Таксама прысутныя даведаліся аб галоўных падзеях, якія адбываюцца ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях і ў краіне, паглядзеўшы відэафільм.
Падводзячы вынікі Адзінага дня інфармавання, Аляксей Пятровіч адказаў на хвалюючыя пытанні, выслухаў пажаданні і нацэліў работнікаў аддзела на прадукцыйную дзейнасць.
У завяршэнні мерапрыемства Аляксей Белашыцкі ўручыў работнікам чарговыя званні, пажадаў усім поспехаў у працы і заклікаў усіх добрасумленна выконваць свае службовыя абавязкі.