Змагацца з курэннем трэба змалку
Работники МНС Міёршчыны з акцыяй «Не прапальвай сваё жыццё» накіраваліся ў старэйшыя класы раёна, каб праблему курэння абмеркаваць з будучымі студэнтамі. Ужо ўдалося сустрэцца са школьнікамі Чапукоўскай і Міёрскай гарадскіх школ.
Паводле статыстыкі МНС, курэнне ў пасцелі ў стане алкагольнага ап'янення – самая распаўсюджаная прычына гібелі людзей на пажарах. Нават старшакласнікі прывялі прыклады са свайго жыцця, калі адбываліся пажары ў іх суседзяў з-за гэтай прычыны. Падобны лад жыцця недапушчальны. Пра гэта і гаварылі на сустрэчы са школьнікамі работнікі Міёрскага падраздзялення МНС.
У межах урока бяспекі школьнікам было прапанавана прыняць удзел у «Квізе 101». Пытанні квіза спецыяльна падабраны, яны датычацца тэмы курэння. Тэарэтычныя пытанні разбаўляліся і практычнымі конкурсамі.
У межах заняткаў удалося абмеркаваць шмат пытанняў, але галоўным аказалася пытанне пра шкоду курэння і, у прыватнасці, курэння ў пасцелі, як прычыны гібелі людзей. У завяршэнні мерапрыемства школьнікі атрымалі падарункі ад ратавальнікаў.