Знайдзіце магчымасць навучыць дзяцей правілам бяспекі
Неасцярожнае абыходжанне дзяцей з агнём нярэдка прыводзіць да вельмі сумных наступстваў. З-за невялікага жыццёвага досведу і вялікай цікаўнасці малышы аказваюцца ў небяспечнай для сябе сітуацыі.
Траўматызм і гібель дзяцей немагчыма перадаць словамі. Гора для родных і блізкіх, бацькоў немагчыма вымераць нічым. Але мы, дарослыя, часам не разумеючы гэтага ці проста спадзеючыся на тое, што «пранясе», працягваем пакідаць дзяцей адных дома, самі не выконваем правілы бяспекі і нават часам не задумваемся пра тое, як важна пра правілы паводзін пагаварыць з дзецьмі.
Паважаныя бацькі, навучайце дзяцей з малых гадоў правілам бяспечных паводзін. Растлумачце, што неабходна рабіць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, куды трэба бегчы і дзе ратавацца. Запомніце самі і вывучыце разам з дзецьмі нумары экстранных службаў, растлумачце, у якую службу і ў якой сітуацыі неабходна тэлефанаваць, пры гэтым нагадаўшы пра недапушчальнасць ілжывых выклікаў. Гэтыя веды, магчыма, стануць тым выратавальным кругам для вашага дзіцяці, які захавае яму жыццё.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда