Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні

Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – гэта прычына, якая цалкам залежыць ад свядомасці саміх грамадзян. А злоўжыванне спіртнымі напоямі разам з курэннем – падвойная рызыка і пагроза ўзнікнення пажару. Спрыяльныя ўмовы ўзнікнення пажару могуць аказацца трагічнымі падзеямі для далейшага жыцця домаўладальніка, суседзяў, блізкіх.

Асаблівую небяспеку ўяўляе курэнне ў месцы для сну: у ложку, на канапе або ў мяккім крэсле.

Не кідайце ў урны з паперамі і іншымі гаручымі адходамі нават патушаныя цыгарэты, паколькі яны могуць загарэцца.

Ні ў якім разе нельга паліць у гаражы – блізкасць аўтамабіля і лёгкаўзгаральных вадкасцей могуць справакаваць пажар.

Таксама не варта дапускаць курэння на лесвічнай пляцоўцы. Ні ў якім разе не дапускаецца кідаць непатушаныя цыгарэты ў ніжнія пралёты або шахту ліфта.

Каб не дапусціць пажару на працоўным месцы або ў жылым сектары, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі!