Брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца»
У нашай краіне штогод канстатуюцца выпадкі гібелі і траўматызму дзяцей.
Часта вырашальным фактарам ва ўзнікненні падобных здарэнняў з'яўляецца адсутнасць кантролю з боку дарослых. Каб чарговы раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему, распрацаваны брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца», накіраваны на папярэджанне гібелі дзяцей
на пажарах і вадаёмах.
Мэта брэнд-пакета:
прыцягнуць увагу бацькоў да праблемы дзіцячай гібелі
на пажарах і вадаёмах;
аказаць уплыў на фарміраванне адказнага стаўлення бацькоў да бяспекі дзяцей.
Мэтавая аўдыторыя: грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца
да катэгорыі «бацькі».
Ідэя: многія бацькі недаацэньваюць або нават ігнаруюць рызыкі мноства патэнцыйна небяспечных сітуацый. У такім выпадку, каб дакладна дастукацца да самых абыякавых, трэба дзейнічаць нестандартна, выкарыстоўваючы максімальна прамую і яркую камунікацыю. Пры гэтым візуальная камунікацыя не павінна палохаць, а наадварот, прабіць сцяну абыякавасці бацькоў і прымусіць задумацца аб бяспецы сваіх дзяцей. Такім чынам, узнікла ідэя паказаць праз зразумелыя для ўсіх сімвалы – дзіцячую цацку і сэрца, якія небяспекі чакаюць дзяцей ва ўладзе стыхіі (напрыклад, агню і вады), калі бацькі пакідаюць іх без нагляду. У распрацаванай візуальнай камунікацыі ролю дзіцяці бярэ на сябе плюшавы мішка, а сімвал жыцця ўвасабляе сэрца. Моцныя і надзейныя рукі ратавальніка сімвалізуюць выратаванне дзіцячага жыцця, засцерагаючы бацькоў ад бестурботных памылак у будучыні.