Міёрскія ратавальнікі праводзілі калегу на заслужаны адпачынак

Калектыў ратавальнікаў Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з гонарам правёў на заслужаны адпачынак старэйшага інструктара-ратавальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1, старшага прапаршчыка ўнутранай службы Картзяновіча Уладзіміра.

Сыход на заслужаны адпачынак – асаблівая падзея ў жыцці кожнага чалавека. Пройдзены вялікі адрэзак жыццёвага шляху, зроблены важныя адкрыцці і ўчынкі. Надыходзіць час падвесці вынікі і пажынаць плады сваёй дзейнасці.

Як адзначыў начальнік аддзела Віталь Ганін, Уладзімір Валянцінавіч аддаў службе ў МНС больш за 30 гадоў. Заўсёды добрасумленна ставіўся да выканання сваіх абавязкаў, выконваў любую даручаную справу, дзяліўся вопытам з маладымі работнікамі. За прафесіяналізм і адданасць справе неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі і атрымліваў падзякі.

Словы падзякі за добрасумленную працу ў адрас віноўніка ўрачыстасці прагучалі не толькі ад начальніка аддзела. Да слоў віншавання далучыліся намеснікі начальніка, начальнік дзяжурнай змены, начальнік часці. Работнікі і кіраўніцтва аддзела падзякавалі ўжо пенсіянера за вернасць і адданасць прафесіі.

Міёрскія ратавальнікі праводзілі калегу на заслужаны адпачынак | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт