Прафарыентацыя навучэнцаў

У мэтах папулярызацыі прафесіі ратавальнікаў і падбору кандыдатаў на паступленне ва ўстановы адукацыі МНС работнікамі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяцца мерапрыемствы па прафарыентацыі навучэнцаў школ раёна.

Так, ва Узменскай школе з бацькамі і вучнямі праведзена прафарыентацыйная работа. Асноўнай мэтай сустрэчы была папулярызацыя прафесіі ратавальніка і падбор кандыдатаў для паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Перад навучэнцамі і бацькамі выступіў намеснік начальніка раённага аддзела Павел Алегавіч, які расказаў прысутным поўную інфармацыю аб вышэйшых навучальных установах МНС Рэспублікі Беларусь, патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да кандыдатаў на паступленне, умовах навучання і сацыяльных гарантыях курсантаў.

У завяршэнні гутаркі ратавальнік пажадаў дзецям удачы і поспехаў у вучобе.

Прафарыентацыя навучэнцаў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт