Уладальнікам бытавых катлоў на заметку
Асноўная колькасць надзвычайных сітуацый у нашай краіне, звязаных з выбухамі бытавых катлоў, прыпадае на пачатак ацяпляльнага сезона, для якога характэрная станоўчая тэмпература паветра ў дзённы час.
Уладальнікам бытавых катлоў да пачатку ацяпляльнага перыяду неабходна:
- ачысціць паверхні ўнутры катла і дымаходы ад сажы. Выканаць пры неабходнасці іх рамонт;
- правесці рэвізію або замяніць на спраўную запорную і засцерагальную арматуру;
- прамыць сістэму ацяплення і запоўніць яе вадой;
- пераканацца ў герметычнасці катла і сістэмы ацяплення;
- паколькі замярзанне вады сістэмы ацяплення, як правіла, адбываецца на гарышчах і ў неацяпляльных памяшканнях, цеплаізаляваць размешчаныя там трубаправоды і пашыральны бак.
У выпадку адсутнасці цыркуляцыі вады ў сістэме ацяплення, пры гарэнні паліва ўнутры труб або чыгунных секцый катла адбываецца закіпанне вады, якое суправаджаецца ростам ціску. Пры дасягненні крытычнага ціску трубы або секцыі катла разбураюцца. З-за выкіду з пашкоджанага катла вялікага аб'ёму пары і паравадзяной сумесі адбываецца павышэнне ціску ўнутры памяшкання і, як следства, разбурэнне апорных канструкцый будынка.
З мэтай прадухілення выбухаў бытавых катлоў неабходна:
- пераканацца, што запорныя органы на падаючым і зваротным трубаправодах адкрыты, сістэма ацяплення развоздушана;
- выдаліць кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубы;
- правесці агляд агалоўкаў дымавых труб і каналаў дымаходаў і пераканацца ў адсутнасці іх абмярзання і закупоркі;
- да пачатку распальвання катла адкрыць лінію падпіткі сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака. Сцячэнне вады з кантрольнай лініі сведчыць аб тым, што ціск па манометры, устаноўленым на катле, не расце.
Калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск у катле расце і дасягае ціску ў водаправоднай сетцы, гэта сведчыць аб замярзанні сістэмы ацяплення. У гэтым выпадку коцел распальваць катэгарычна забараняецца.
Неабходна вызначыць месца замярзання ацяпляльнай сістэмы, атуліць яго і толькі потым, калі з кантрольнай лініі (пры адкрытай падпітнай лініі) пацячэ вада, пацячэ вада, можна паступова распальваць кацёл, увесь час кантралюючы ціск вады ў катле па ўсталяваным на ім манометры.
Калі ціск вады ў катле пачынае набліжацца да максімальна дапушчальнага, неабходна тэрмінова спыніць падачу паліва да катла, выдаліць з катла ў бяспечнае месца і заліць вадой рэшткі палаючага паліва. У гэтым выпадку сістэма ацяплення не атулена.
Працы па мантажы бытавых водагрэйных катлоў і ацяпляльнай сістэмы рэкамендуецца выконваць толькі сіламі спецыялізаваных арганізацый. Пры гэтым неабходна, каб работнікі, якія выконваюць работы па мантажы і наладцы катлоў, праводзілі навучанне карыстальнікаў з адзнакай аб гэтым у пашпарце катла.
ЗАБАРОНЕНА:
- выкарыстоўваць самаробныя катлы, не абсталяваныя аўтаматыкай бяспекі і кантрольна-вымяральнымі прыборамі;
- эксплуатаваць няспраўныя катлы (катлы з няспраўнымі манометрамі, засцерагальнымі прыладамі) і самавольна адключаць або дэмантаваць іх;
- праводзіць распальванне катла пры адмоўнай тэмпературы вонкавага паветра пры адсутнасці цыркуляцыі вады ў ацяпляльнай сістэме;
- захоўваць побач з катлом гаручыя, змазачныя і абцірачныя матэрыялы.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАТС А.М.Гіржда