С 7 октября на Витебщине пройдет акция «Молодежь за безопасность!»

З 7 кастрычніка на Віцебшчыне пройдзе акцыя «Моладзь за бяспеку!»

З 7 па 18 кастрычніка на тэрыторыі ўсёй Беларусі пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія (акцыя) «Моладзь за бяспеку!».

Яе мэта – папулярызацыя дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прафесіі ратавальніка-пажарнага, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, прапаганда бяспечнага і здаровага ладу жыцця, раскрыццё творчага патэнцыялу і аб'яднанне маладых людзей – юных ратавальнікаў у карысную справу.

У рамках інфармацыйнай кампаніі ратавальнікі ставяць перад сабой не адну задачу, але галоўныя з іх – гэта павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, яе мэтах, задачах, напрамках і, такім чынам, прыцягнуць моладзь у шэрагі юных ратавальнікаў. Акрамя гэтага арганізатары ўпэўнены, што знаёмства з рухам здольна фарміраваць у падлеткаў культуру бяспекі жыццядзейнасці.

Адным з напрамкаў у рабоце інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі стануць мерапрыемствы па аказанні пасільнай, шэфскай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, самотна пражываючым пенсіянерам і інвалідам.

У рамках акцыі ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці пройдуць розныя мерапрыемствы і падзеі, якія прыцягваюць увагу падрастаючага пакалення да прафесіі ратавальніка і руху юных ратавальнікаў. Пройдуць: велапрабегі, ток-шоу, балы юных ратавальнікаў і многія іншыя падзеі, аб'яднаныя адной мэтай – прышчапіць культуру бяспекі жыццядзейнасці падлеткам і прыцягнуць іх у грамадскую арганізацыю ратавальнікаў-пажарных.

З 7 кастрычніка на Віцебшчыне пройдзе акцыя «Моладзь за бяспеку!» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт