Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У верасні работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Чэрэская дзіцячы сад Міёрскага раёна», гасцініца дзяржаўнай установы «Фізкультурна-спартыўны клуб «Міёры», філіял «Дзіцячы санаторый «Расінка» ААТ «Белаграздзравніца».

Пры правядзенні маніторынгаў асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Па выніках праведзеных маніторынгаў ДУА «Чэрэская дзіцячы сад Міёрскага раёна», гасцініцы дзяржаўнай установы «Фізкультурна-спартыўны клуб «Міёры» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена. Па выніках маніторынгу філіяла «Дзіцячы санаторый «Расінка» ААТ «Белаграздзравніца» выяўлены парушэнні ў частцы навучання работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, працаздольнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі і першасных сродкаў пажаратушэння, у адрас кіраўніка накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Таксама падчас праводзімых маніторынгаў вывучалася выкананне ліцэнзіятамі ЧТУП «Полацксантехэлектразбыт» і ТАА «СпецЮКінжынірынг» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі на дадзеных аб'ектах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на аб'ектах крама «Аўтамаг» ІП Ладзіс (рэалізацыя вогнетушыцеляў парашковых), крама «Метр2» прыватнага прадпрыемства «РосЭнергоКонтракт» (рэалізацыя выпрабавальнікаў пажарных дымавых аўтаномных, вогнеахоўных саставаў), МАЗС №26 РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнефтапрадукт» (рэалізацыя вогнетушыцеляў парашковых). Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Супрацоўнікі Мёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Начальнік СНіП Мёрскага РАНС                                                   А.А.Перапечаеў

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт