Мерапрыемствы з акцэнтам на бяспеку
У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» ратавальнікі Мёршчыны сустрэліся з жыхарамі сельскай мясцовасці, каб нагадаць пра правілы бяспекі.
Праблемы з бяспекай у нашых жыхароў, на жаль, па-ранейшаму маюцца. Колькасць пажараў і загінулых на іх людзей падштурхоўвае ратавальнікаў часцей сустракацца з насельніцтвам. Менавіта падчас падобных сустрэч удаецца сабраць у адным месцы людзей.
З вяскоўцамі была праведзена гутарка пра бяспеку і важнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама заклікалі ўсталёўваць іх у кожным жылым пакоі, калі раптам хтосьці яшчэ гэтага зрабіць не паспеў. Не абышлі ратавальнікі і тэму пажаранебяспечнага перыяду, нагадалі, што наведванне лясоў у нашым раёне забаронена, расказалі пра правілы развядзення вогнішчаў.
Хочацца адзначыць, што ўдзельнікі мерапрыемства прымалі актыўны ўдзел у гутарцы, дружна і весела адказвалі на пытанні, за што пасля заканчэння сустрэчы атрымалі памяткі пра бяспеку.