Міёры. Забаронена наведванне лясоў у Міёрскім раёне

У сувязі з высокай пажарнай небяспекай з 11 верасня 2024 года ўведзена забарона на наведванне лясоў у Міёрскім раёне. Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
       Пры забароне грамадзянам забаронена знаходзіцца ў лясных масівах, таксама абмежаванне дзейнічае на ўезд транспартных сродкаў.
     Пры парушэнні правілаў наведвання лесу наступае адміністрацыйная адказнасць. У гэтым выпадку прадугледжаны штраф да 25 базавых велічынь. Калі лясному фонду будзе прычынена шкода, то штраф можа дасягаць 50 базавых велічынь або крымінальная адказнасць, калі шкода ў асабліва буйным памеры.

10 верасня на тэрыторыі Рэспубліканскага заказніка Ельня адбыўся лясны пажар, які быў ліквідаваны ў найкароткія тэрміны на ранняй стадыі развіцця, дзякуючы аператыўным і зладжаным дзеянням ратавальнікаў і работнікаў лясгаса. У сувязі з папярэджаннем загаранняў у дзяржаўным лясным фондзе, а таксама тарфянікаў ратавальнікамі Міёрскага РАНС сумесна з работнікамі Дзісненскага лясгаса нарошчваецца тэмп у правядзенні сумесных прафілактычных рэйдаў. Грамадзянам даводзяцца асноўныя правілы паводзін у лесе, а таксама аб алгарытме дзеянняў пры ўзнікненні пажару.
     Калі вы выявілі пачынаючыся пажар, напрыклад, невялікі травяны пал або тлеючую лясную подсцілку ля кінутага кімсьці вогнішча, паспрабуйце затушыць яго самі. Часам дастаткова проста затоптаць полымя. Паспрабуйце збіць полымя венікам з зялёных галінак, невысокім дрэўцам, мяшковінай, брызентам або адзеннем. Наносіце слізгальныя ўдары па краі агню збоку ў бок ачага пажару, як бы змятаючы полымя; галіны, тканіну пасля кожнага ўдару пераварочвайце, каб яны, такім чынам, астуджаліся і не загарэліся.
Затушыўшы невялікі пажар, не сыходзьце да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не разгарыцца зноў. Паведаміце ў лясніцтва або лясгас аб месцы і часе пажару, а таксама аб магчымых яго прычынах.
Калі справіцца сваімі сіламі немагчыма – як мага хутчэй пакіньце небяспечнае месца. Тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112.

Міёры. Забаронена наведванне лясоў у Міёрскім раёне | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт