З клопатам пра бяспеку малой радзімы
З мэтай папярэджання пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх у ліпені-жніўні і верасні-кастрычніку пройдзе акцыя «З клопатам пра бяспеку малой радзімы». Гэтая акцыя сёлета пройдзе ў трэці раз. Мэтавая аўдыторыя, на якую накіравана акцыя – пажылыя грамадзяне, якія па статыстыцы МНС часцей за ўсё трапляюць у надзвычайныя сітуацыі.
Пенсіянерам будуць нагадваць пра бяспеку па маршрутах руху аўтакрам. Падобныя мерапрыемствы, як упэўненыя работнікі МНС, дапамогуць прыцягнуць увагу пенсіянераў да пытання ўласнай бяспекі, а значыць – і павысіць узровень пажарнай бяспекі.
Будзьце асцярожныя з агнём. Не выкарыстоўвайце няспраўныя электрычныя і ацяпляльныя прыборы. Не дазваляйце дзецям гуляць са запалкамі.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда