Анонс акцыі
Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, стараючыся дастукацца да кожнага пажылога чалавека і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
Кампанія (акцыя) пройдзе з 16 верасня па 4 кастрычніка. Акцыя праводзіцца ў сельскіх населеных пунктах, гарадах, тэрытарыяльных цэнтрах, у месцах выязнога гандлю з мэтай папярэджання пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх асоб пенсійнага і пажылога ўзросту.
Мэтавая аўдыторыя – людзі пажылога ўзросту, жыхары сельскіх населеных пунктаў.