Бренд-пакет «У стихии нет сердца»

Брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца»

У нашай краіне штогод канстатуюцца выпадкі гібелі
і траўматызму дзяцей. Лічбы статыстыкі не змогуць пакінуць абыякавымі ніводнага дарослага: у 2022 годзе на пажарах загінула 14 дзяцей, у 2023 годзе – 9, з пачатку 2024 года зафіксавана 6 выпадкаў дзіцячай гібелі. Згодна з аператыўнай інфармацыяй АСВОД у 2022 годзе на вадаёмах патанула 26 дзяцей, у 2023 годзе – 21, з пачатку 2024 года патанула 4 дзіцяці.

Часта вырашальным фактарам ва ўзнікненні падобных здарэнняў з'яўляецца адсутнасць кантролю з боку дарослых. Каб чарговы раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему, распрацаваны брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца», накіраваны на папярэджанне гібелі дзяцей
на пажарах і вадаёмах.

Мэта брэнд-пакета:

прыцягнуць увагу бацькоў да праблемы дзіцячай гібелі
на пажарах і вадаёмах;

аказаць уплыў на фарміраванне адказнага стаўлення бацькоў да бяспекі дзяцей.

Мэтавая аўдыторыя: грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія адносяцца
да катэгорыі «бацькі».

Ідэя: многія бацькі недаацэньваюць або нават ігнаруюць рызыкі мноства патэнцыйна небяспечных сітуацый. У такім выпадку, каб дакладна дастукацца да самых абыякавых, трэба дзейнічаць нестандартна, выкарыстоўваючы максімальна прамую і яркую камунікацыю. Пры гэтым візуальная камунікацыя не павінна адпуджваць, а наадварот, прабіць сцяну абыякавасці бацькоў і прымусіць задумацца аб бяспецы сваіх дзяцей. Такім чынам, узнікла ідэя паказаць праз зразумелыя для ўсіх сімвалы – дзіцячую цацку і сэрца, якія небяспекі падпільноўваюць дзяцей ва ўладзе стыхіі (напрыклад, агню і вады), калі бацькі пакідаюць іх без нагляду. У распрацаванай візуальнай камунікацыі ролю дзіцяці бярэ на сябе плюшавы мішка, а сімвал жыцця ўвасабляе сэрца. Моцныя і надзейныя рукі выратавальніка сімвалізуюць выратаванне дзіцячага жыцця, засцерагаючы бацькоў ад бестурботных памылак у будучыні.

Ці чуеце вы, як б'ецца сэрца дзіцяці, што трапіла ў бяду? Сэрца маці, якое сціскаецца ад болю? Ці сэрца ратавальніка? А ці ёсць у стыхіі сэрца? Не! Менавіта гэты сэнсавы пасыл хаваецца ў ёмістым лозунгу:
«У стыхіі няма сэрца». Гэтая фраза ў поўнай меры паказвае магчымыя наступствы безадказнага стаўлення да бяспекі дзяцей.

Тэрмін правядзення кампаніі: ліпень 2024 года – жнівень 2025 года.

Брэнд-пакет «У стыхіі няма сэрца» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт