Пажар у лесе

Работнiкi МНС нагадваюць насельнiцтву, што, калi вы сталi сведкам пажару ў лесе, выканайце наступныя дзеяннi:

- патэлефануйце па тэлефоне 101 альбо 112;

- калi ачаг невялiкi, паспрабуйце збiць яго галiнамi, засыпаць грунтам;

- пакiньце месца пажару, пры гэтым памятайце, што iсцi трэба насустрач ветру, па магчымасцi перпендыкулярна напрамку руху агню;

- прыкрыйце нос i рот тканiнай, пажадана вільготнай;

- паспрабуйце выйсці на дарогу, прасеку, паляну, да берага ракi або ў поле.

Каб не дапусціць пажару ў лесе, трэба прытрымлівацца простых і важных правілаў:

- не кідзіце запаленыя запалкі, недакуркі, тлеючыя анучы;

- не разводзьце вогнішча ў густых зарасніках, хваёвым моладняку, пад кронамі дрэў;

- не разводзьце вогнішча ў ветраное надвор'е і не пакідайце яго без нагляду;

- не пакідайце ў лесе самазагаральны матэрыял: веташ, прапітаную маслам або бензінам, шкло;

- не выпальвайце сухую траву на лясных палянах, паблізу лясных масіваў.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС О.М.Гіржда

Пажар у лесе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт