Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У жніўні работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Дзісненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна», ДУА «Язненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна».
Пры правядзенні маніторынгаў асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Па выніках праведзеных маніторынгаў выяўлены парушэнні патрабаванняў да ўтрымання ў спраўным стане сістэм пажарнай сігналізацыі. Таксама ў ходзе праводзімых маніторынгаў вывучалася захаванне ліцэнзіятам ПГУП «Полацксантэх-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі ў дадзеных установах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. У адрас кіраўнікоў устаноў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Міёрскага РАНС В.П.Рачыцкі