Лето должно пройти без происшествий

Лета павінна прайсці без здарэнняў

Пра тое, як правесці канікулы без дыму і агню, работнікі Міёрскага раённага аддзела па НС у рамках рэспубліканскай акцыі абмяркоўвалі са школьнікамі прышкольнага аздараўленчага лагера «Сонейка» Повятскай сярэдняй школы.

Каб заняткі прайшлі карысна, ратавальнікі тэарэтычную частку «разбавілі» гульнямі. Сярод іх спартыўныя гульні, заданні на «логіку». Гульня на веданне і правільнасць выкліку экстранных службаў. Хлопцы з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і конкурсах, якія прывезлі з сабой работнікі МНС.

Ратавальнікі нагадалі дзецям, дзе і якія небяспекі могуць падпільноўваць іх у летні перыяд. Гэта і вадаёмы, і хатнія небяспекі, і лясы, і вуліца… Усюды трэба быць асцярожнымі і не дапускаць свавольства, каб не апынуцца ў бядзе. Расказалі, як правільна паводзіць сябе на вадаёме, на практыцы адпрацавалі прыёмы выратавання на вадзе пры дапамозе выратавальнага круга і канца Аляксандрава.

У завяршэнні мерапрыемства хлопцы атрымалі ад ратавальнікаў карысныя ўлёткі, у якіх сабрана важная для іх інфармацыя аб бяспечным адпачынку летам.