Першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС наведаў Міёрскі раён
Свой візіт у Міёрскі раён першы намеснік начальніка ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Андрэй Уладзіміравіч Гаўрыленка пачаў з сустрэчы з работнікамі Міёрскага райаграсэрвісу на сушыльным комплексе ў в. Каменполле.
У гутарцы Андрэй Уладзіміравіч абазначыў самыя распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення вогненных надзвычайных сітуацый. Па-ранейшаму, бясспрэчным лідарам з прычын узнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, часта ў стане алкагольнага ап'янення. Прывёў прыклады з практыкі, калі згубная звычка можа каштаваць жыцця не толькі аднаго чалавека, а і гібелі цэлай сям'і.
Не засталося без увагі Андрэя Уладзіміравіча тэма выканання правілаў пажарнай бяспекі на аб'ектах аграпрамысловага комплексу і правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння пры ўборцы ўраджаю.
Пры наведванні пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 у аг. Повяце, а таксама пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №1 у г. Міёры, першы намеснік спыніў асаблівую ўвагу на пытанні працоўнай дысцыпліны работнікаў органаў і падраздзяленняў МНС, абазначыў неабходнасць дакладнага выканання службовых абавязкаў, падтрымання парадку ў падраздзяленні і беражлівых адносін да маёмасці, а таксама падрабязна спыніўся на пытаннях па выкананні дысцыпліны і законнасці, недапушчэнні правапарушэнняў сярод асабовага складу.