Будзь побач з дзіцем – дэвіз для бацькоў!

Агонь за сем месяцаў 2024 года забраў жыцці 6 дзяцей.

Трагедыя адбылася ў вёсцы Коробчына Мсціслаўскага раёна. Увечары 16 студзеня маці пайшла на працу, а ў доме заставаліся яе сужыцель, маленькі сын і 10-гадовая дачка.

У 21-42 ратавальнікам патэлефанавала ўстрывожаная суседка – да яе па дапамогу прыбегла дзяўчынка і сказала, што гарыць дом, у якім застаўся яе маленькі брацік. Ратавальнікі аператыўна прыбылі да месца выкліку: адбывалася гарэньне ўнутры дома, стварылася шчыльнае задымленне. Хлопчыка знайшлі на падлозе ў адным з пакояў, а ў суседнім пакоі – сужыцеля маці. Рэанімацыйныя дзеянні аказаліся бесілымі – абодва загінулі. Пры эвакуацыі з палаючага дома апёкі 20% цела атрымала і дзяўчынка, яна шпіталізавана.

Суседзі характарызуюць сям'ю здавальняюча, адзначаючы, што мужчына паліў і выпіваў. Напярэдадні здарэння ён ужываў спіртное.

Агонь пашкодзіў перакрыцце, маёмасць і ўнутраную аздабленне на кухні, задымлены сцены і столь у доме. Прычына пажару высвятляецца.

Яшчэ адзін трагічны выпадак з гібеллю дзіцяці адбыўся ў Мсціславе.

12 мая ў 03-55 суседзі паведамілі ратавальнікам аб пажары жылога дома па вуліцы Энгельса. Прыбыўшыя да месца пажару падраздзяленні МНС убачылі, што дом цалкам ахоплены агнём і шчыльнае задымленне ўнутры. Да прыбыцця ратавальнікаў з палаючага дома самастойна ўдалося выбрацца стрыечнаму брату гаспадара дома, з яго слоў, унутры заставаліся яшчэ чатыры чалавекі. Падчас правядзення разведкі работнікамі МНС былі выяўлены і перададзены медыкам гаспадар дома і яго жонка, супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі іх смерць. Пазней пад абломкамі дома былі знойдзены целы сястры гаспадара дома і яе 14-гадовай дачкі.

У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме. Прычына пажару высвятляецца.

Трагедыя ў Брэсцкай вобласці. Чацвёра малалетніх дзяцей загінулі пры пажары ў вёсцы Ястрабель Бярозаўскага раёна. Самаму старэйшаму было ўсяго шэсць гадоў, а малодшаму – два месяцы.

Узгаранне адбылося ў прыватным жылым доме. Ратавацца змагла толькі 37-гадовая маці і яе чатырохгадовая дачка. Два званкі з розніцай у некалькі хвілін: спачатку на лінію 101 дазваніўся відавочца, следам і маці. З-за злога лёсу, у гэты дзень стаяў моцны вецер. Полымя з веранды за долю секунды перакінулася на дах. Драўляны дом успыхнуў як запалка.

Супрацоўнікі МНС аператыўна прыбылі да месца выкліку. У доме гаспадарыў агонь. Унутры ратавальнікі выявілі целы чацвярых загінулых дзяцей ва ўзросце ад 2 месяцаў да 6 гадоў. Са слоў аднавяскоўцаў, сям'я характарызуецца як добраўпарадкаваная.

Агонь знішчыў дах, перакрыцце, маёмасць у доме, пашкоджаны сцены. Прычына пажару высвятляецца.

І самае страшнае – жудасную статыстыку агню папоўнілі чатыры дзіцячыя жыцці.

Праходзіць інфармацыйная кампанія «Будзь побач з дзіцем!», якая заклікана прыцягнуць увагу бацькоў да бяспекі дзяцей. Ратавальнікі нястомна кажуць пра тое, што пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду катэгарычна забаронена.

Задача бацькоў – забяспечыць бяспеку дзіцяці і навучыць яго правілам уласнай бяспекі. Беражыце самае дарагое, што ў вас ёсць – жыццё і здароўе вашых дзяцей.

Будзь побач з дзіцем – дэвіз для бацькоў! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт