Пажар у лесе

Работнiкi МНС нагадваюць насельнiцтву, што, калi вы сталi сведкамi пажару ў лесе, выканайце наступныя дзеяннi:

  • патэлефануйце па тэлефоне 101 альбо 112;
  • калi ачаг невялiкi, паспрабуйце збiць яго галiнамi, засыпаць грунтам;
  • пакiньце месца пажару, пры гэтым памятайце, што iсцi трэба насустрач ветру, па магчымасцi перпендыкулярна к напрамку руху агню;
  • прыкрыйце нос i рот тканiнай, пажадана вільготнай;
  • паспрабуйце выйсці на дарогу, прасеку, паляну, да берага ракi або ў поле.

Каб не дапусцiць пажару ў лесе, трэба прытрымлiвацца простых i важных правiл:

  • не кiдайце запаленыя запалкi, недакуркi, тлеючыя анучы;
  • не разводзьце вогнiшча ў густых зарасцях, хваёвым моладняку, пад кронамi дрэў;
  • не разводзьце вогнiшча ў ветраное надвор'е i не пакiдайце яго без нагляду;
  • не пакiдайце ў лесе самазагаральны матэрыял: анучы, прапiтаны маслам або бензiнам, шкло;
  • не выгарайце сухую траву на лясных палянах, паблiзу лясных масiваў.
Пажар у лесе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт