Рэйд працягваецца
З мэтай напамінку работнікам сельскай гаспадаркі, задзейнічаным ва ўборцы ўраджаю, правілаў пажарнай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці, работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы на аб'ектах сельскай гаспадаркі.
Гутарыўшы з працаўнікамі гаспадаркі, ратавальнікі ў чарговы раз нагадалі аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі. Пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў асаблівая ўвага надаецца ўкамплектаванасці тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, яе забяспечанасці іскрагасіцелямі, супрацьпажарны стан месцаў захоўвання і перапрацоўкі збожжавых, наяўнасць у работнікаў талонаў аб праходжанні навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, а таксама праведзена праверка ведаў дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правяралі тэхнічны стан транспартных сродкаў, а таксама наяўнасць пасведчання кіроўцы і дакумента аб праходжанні тэхнічнага агляду.
МНС нагадвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі, беражыце сябе, а ў выпадку ўзнікнення пажару – тэлефануйце па нумары 101 ці 112!