Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні
Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – гэта прычына, якая цалкам залежыць ад свядомасці саміх грамадзян. А злоўжыванне спіртнымі напоямі разам з курэннем – падвойная рызыка і пагроза ўзнікнення пажару. Спрыяльныя ўмовы ўзнікнення пажару могуць аказацца трагічнымі падзеямі для далейшага жыцця домаўладальніка, суседзяў, блізкіх.
Асаблівую небяспеку ўяўляе курэнне ў месцы для сну: у ложку, на канапе або ў мяккім крэсле.
Памятайце, што нельга паліць у ложку або седзячы ў крэсле, тым больш, калі выпілі спіртное – у такім становішчы вельмі лёгка заснуць. А калі ў час не патушыць цыгарэту, ад яе можа загарэцца адзенне або мэбля.
Не кідайце ў урны з паперамі і іншымі гаручымі адходамі нават патушаныя цыгарэты, паколькі яны могуць загарэцца.
Ні ў якім выпадку нельга паліць у гаражы – блізкасць аўтамабіля і лёгкаўзгаральных вадкасцей могуць справакаваць пажар.
Таксама не варта дапускаць курэння на лесвічнай пляцоўцы. Ні ў якім выпадку не дапускаецца кідаць непатушаныя цыгарэты ў ніжнія пралёты або шахту ліфта.
Каб не дапусціць пажару на працоўным месцы або ў жылым сектары, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі!