Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У ліпені месяцы работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №1», ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №2», ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №3».
Пры правядзенні маніторынгаў асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Таксама ў ходзе праводзімых маніторынгаў вывучалася выкананне ліцэнзіятам ПГУП «Полацксантэхэлектразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі на дадзеным аб'екце, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена.
Па выніках маніторынгаў выяўлены парушэнні ў частцы навучання работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму і працаздольнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі. Па выніках наглядных мерапрыемстваў на адрас кіраўнікоў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Начальнік СНіП Міёрскага РАНС А.А.Перапечаеў