Уборочная компания под контролем Миорских спасателей

Уборачная кампанія пад кантролем міёрскіх ратавальнікаў

Уборачная кампанія – адказная пара не толькі для аграрыяў, але і для ратавальнікаў МНС. Напэўна, няма чалавека, які не ведаў бы, колькі працы затрачваецца, каб выгадаваць і ўбраць ураджай. Але калі ў перыяд уборачнай кампаніі парушаюцца правілы пажарнай бяспекі, то вынікі працы многіх людзей могуць за лічаныя хвіліны быць знішчаны.

Таму ратавальнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адпраўляюцца ў месцы ўборачнай кампаніі, каб нагадаць камбайнерам і вадзіцелям аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі. Пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў асаблівая ўвага надаецца ўкамплектаванасці тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, яе забяспечанасці іскрагасіцелямі, супрацьпажарным стану месцаў захоўвання і перапрацоўкі збожжавых, наяўнасці ў работнікаў талонаў аб праходжанні навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, праведзена праверка ведаў дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Уважлівасць, асцярожнасць і адказнасць – менавіта гэтых якасцей патрабуе ад работніка ўборка выгадванага ўраджаю.

Уборачная кампанія пад кантролем міёрскіх ратавальнікаў | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт