Падарунак да Дня горада ад ратавальнікаў
У Міёрах адкрылі новы прыпыначны пункт. Падарунак гораду і яго жыхарам зрабілі мясцовыя ратавальнікі і раённыя ўлады.
Насупраць Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях размясціўся новы прыпынак у стылі МНС. Яго лаўкі выкананы ў выглядзе лічбаў 101, што складае нумар службы выратавання.
Віталь Ганін, начальнік Міёрскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, адзначае:
- Гэты прыпыначны пункт – падарунак жыхарам Міёр і раёна да дня горада. З матэрыяламі для яго вырабу дапамаглі раённыя ўлады, а зварачныя, афарбовачныя і іншыя работы выкананы работнікамі райаддзела па НС.
На адкрыцці прыпыначнага пункта прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама жыхары горада, большасць з якіх – дзеці. Яны ўжо даўно заўважылі новы аб'ект, і нават паспелі сфатаграфавацца на прыпынку асобна.
Варта адзначыць назву прыпыначнага пункта – «Раённы аддзел па НС», якая гаворыць аб тым, што раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях знаходзіцца непадалёк і служыць, свайго роду ўказальнікам і арыенцірам для гасцей горада, а таксама аб тым, што ў выпадку небяспекі неабходна толькі набраць тэлефон 101 і дапамога прыедзе ў любы час сутак і пры любой надвор'і.