Летняя акцыя ў Міёрскім раёне ў самым разгары
У Міёрскім раёне ў самым разгары летняя акцыя «Вакацыі без дыму і агню». У яе рамках ратавальнікі раённага аддзела па НС праводзяць мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі. На гэтым тыдні ратавальнікі наведалі Чапукоўскую і Узменскую школы.
Хлопцы з гэтых школ з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, якія для іх падрыхтавалі работнікі МНС. Актыўнасць дзяцей у падобных мерапрыемствах вітаецца: за свае веды хлопцы атрымлівалі заслужаныя прызы.
Дзякуючы конкурсам хлопцы асвяжылі ў памяці нумары выкліку экстранных службаў, успомнілі правілы паводзінаў падчас навальніцы, у лясах і на вадаёмах.
Работнікі МНС асабліва падкрэслілі неабходнасць выканання правілаў бяспекі на вадаёмах. У зводках зацікаўленых службаў растуць лічбы пацярпелых і патанулых, прычым большасць трагедый здараюцца ў моцную спёку, калі людзі большасць часу праводзяць ля вады.
Вядома ж, за праяўленае ўменне і выкананую працу хлопцы атрымалі заслужаныя прызы ад ратавальнікаў: буклеты і памяткі. У завяршэнні мерапрыемства школьнікі паабяцалі выконваць летам правілы бяспекі, каб не трапіць у бяду.