Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У чэрвені работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе выбарачнай праверкі на аб'ектах ААТ «Узменскі край», а таксама маніторынгі на аб'ектах ААТ «Туркова», «Санта», «Фікс Прайс», «Тры цаны».

Вынікі наглядных мерапрыемстваў на аб'ектах сельскай гаспадаркі (ААТ «Узменскі край», ААТ «Туркова») паказалі, што на аб'ектах маюцца парушэнні ў частцы выканання патрабаванняў да зместу і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама выканання патрабаванняў да парадку правядзення супрацьпажарных інструктажаў і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы. Па выніках наглядных мерапрыемстваў у адрас кіраўнікоў накіраваны прадпісанні і рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Па выніках маніторынгаў крам «Фікс Прайс», «Тры цаны» выяўлены шэраг парушэнняў у частцы выканання патрабаванняў да зместу і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння. Па выніках наглядных мерапрыемстваў у адрас кіраўнікоў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Па выніках маніторынгу крамы «Санта» наяўныя парушэнні былі ліквідаваны падчас правядзення наглядных мерапрыемстваў.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, што прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «МТМ+» ТАА «МТМ-плюс» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных, выпраменьвальнікаў пажарных дымавых аўтаномных), крамы «Аўтазапчасткі» ТАА «Барут» (рэалізацыя вогнетушыцеляў парашковых), крамы «Дамавы» ІП Рачыцкая (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных, выпраменьвальнікаў пажарных дымавых аўтаномных, вогнеахоўных сродкаў).

Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Супрацоўнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Намеснік начальніка Міёрскага РАНС                             В.П.Рачыцкі

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт