Летні перыяд павінен прайсці без здарэнняў
Аб тым, як правесці летнія канікулы без здарэнняў, супрацоўнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадалі ў аздараўленчых лагерах гарадскіх школ раённага цэнтра.
Работа з дзецьмі – адна з самых напружаных. Галоўная задача пры правядзенні гэтай работы – навучыць дзяцей, сацыялізаваць іх у дарослае жыццё. Дзіцяці нават ужо ў дзіцячым садзе павінна многае ведаць і ўмець. У ліку ведаў, якія дзеці павінны засвоіць з маленства – гэта недапушчальнасць узнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Навучэнцы школ паўдзельнічалі ў віктарынах, падчас якіх нагадалі, якія небяспечныя месцы пагражаюць жыццю. Канешне, гэта і вадаёмы, і лясы, і домаўладанні, і многія іншыя месцы. Як не апынуцца ў небяспечнай сітуацыі і як з яе выйсці, калі апынуўся – веды не толькі цікавыя, але і вельмі важныя. А калі запомніць 5 асноўных крокаў выратавання і карыстацца імі ў любой надзвычайнай сітуацыі – можна з упэўненасцю сказаць аб тым, што ніякія катаклізмы чалавеку не страшныя.
Напрыканцы школьнікі атрымалі ад ратавальнікаў маляўнічыя буклеты, якія дапамогуць захаваць атрыманыя веды аб бяспецы яшчэ даўжэй.