Задача – навучыць з дзяцінства
Пры правядзенні прафілактычнай работы з насельніцтвам супрацоўнікі МНС імкнуцца ахапіць розныя катэгорыі грамадзян, каб данесці прафілактычную інфармацыю да большай колькасці людзей. У Міёрскім раёне ратавальнікі, акрамя працы з сельскімі жыхарамі і ў працоўных калектывах, правялі работу і ў дзіцячых дашкольных установах адукацыі.
Работа з дзецьмі – адна з самых адказных. Галоўная задача пры правядзенні гэтай работы – навучыць дзяцей, сацыялізаваць іх у дарослае жыццё. Дзіця нават ужо ў дзіцячым садзе павінна многае ведаць і ўмець. У ліку ведаў, якія дзеці павінны засвоіць з маленства – гэта недапушчальнасць узнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Разам з супрацоўнікамі МНС хлопчыкі і дзяўчынкі з Міёрскага дзіцячага сада нумар 3 падчас сустрэчы атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі і падарункі, але і шмат карыснай інфармацыі і навыкаў. У час мерапрыемства дзеці паспрабавалі сябе ў ролі пажарных, якім неабходна было выратаваць сваіх сяброў з групы ад здарэнняў пры надзвычайных сітуацыях. Усе дзеці справіліся з задачай, змаглі не толькі патушыць узніклы пажар і выклікаць пажарных, але і выратаваць у бяспечнае месца ўсіх, хто «пацярпеў» ад агню.