Нарыхтоўка грубых кармоў пад кантролем міёрскіх ратавальнікаў
Нарыхтоўка кармоў – адказная пара не толькі для аграрыяў, але і для ратавальнікаў МНС. Напэўна, няма чалавека, які не ведаў бы, колькі працы затрачваюць аграрыі, каб выгадаваць і сабраць кормы для жывёл. Але калі ў перыяд нарыхтоўкі парушаюцца правілы пажарнай бяспекі, то вынікі працы многіх людзей могуць быць знішчаны за лічаныя хвіліны.
Таму ратавальнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адпраўляюцца ў рэйдавыя мерапрыемствы па месцах нарыхтоўкі, перапрацоўкі і захоўвання грубых кармоў, каб нагадаць аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Пры правядзенні якіх асаблівая ўвага надаецца ўкамплектаванасці тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, супрацьпажарны стан месцаў захоўвання і перапрацоўкі кармоў, наяўнасць у работнікаў талонаў аб праходжанні навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, а таксама праведзена праверка ведаў дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Уважлівасць, асцярожнасць і адказнасць – менавіта гэтых якасцяў патрабуе ад работніка нарыхтоўка кармоў.