Миорский район посетил заместитель начальника областного управления МЧС

Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС наведаў Міёрскі раён

Падчас візіту ў Міёрскі раён намеснік начальніка ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Андрэй Балтрук сустрэўся з калектывам філіяла «Міёрскі камбікормавы завод».

У гутарцы з работнікамі Андрэй Мікалаевіч абазначыў самыя распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення вогненных надзвычайных сітуацый. Па-ранейшаму бясспрэчным лідарам узнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, часта ў стане алкагольнага ап'янэння, прывёў прыклады з практыкі, калі згубная звычка можа каштаваць жыцця не толькі аднаго чалавека, а і гібелі цэлай сям'і.

Не засталося без увагі намесніка начальніка і такая прычына, як дзіцячая свавольства з агнём. Андрэй Мікалаевіч расказаў, што ўжо пачаліся летнія канікулы і пакіданне дзяцей без нагляду дарослых непрымальна. Бо самае страшнае пакаранне за гэта – страціць роднае дзіця назаўжды.

Таксама намеснік начальніка ўпраўлення нагадаў аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі на аб'ектах і правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. У канцы свайго выступлення раздаў прысутным памяткі з правіламі бяспекі жыццядзейнасці.

Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС наведаў Міёрскі раён | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт