Учебно-методический семинар с работниками оперативно-тактического блока подразделений МЧС Витебской области принимала миорская земля

Вучэбна-метадычны семінар з работнікамі аператыўна-тактычнага блока падраздзяленняў МНС Віцебскай вобласці прымала міёрская зямля

У Міёрах прайшоў вучэбна-метадычны семінар з работнікамі аператыўна-тактычнага блока. У рабоце семінара прыняў удзел намеснік начальніка Андрэй Мікалаевіч Балтрук, намеснікі начальнікаў гаррайаддзелаў вобласці па аператыўна-тактычнай рабоце.

З уступным словам выступіў начальнік Віцебскага Упраўлення Сяргей Мелешкін, які завастрыў увагу на дысцыпліне, добрасумленным выкананні службовых абавязкаў, траўматызме, спорце, расказаў аб важнасці правядзення на месцах практыкаарыентаванай работы, падтрымання высокага ўзроўню баявой гатоўнасці падраздзяленняў.

Удзельнікамі семінара абмеркаваны асноўныя недахопы, выяўленыя зональнымі работнікамі блока службы падчас аказання практычнай і метадычнай дапамогі, праведзены разбор пажараў і асноўных недахопаў, выяўленых пры разборы дзеянняў работнікаў па надзвычайных сітуацыях пры тушэнні пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, абставіны і прычыны траўміравання работнікаў, парушэнне правілаў бяспекі.

Па выніках праведзенага семінара ўсе пытанні, што ўзнікалі, былі разгледжаны. Выпрацаваны шэраг рашэнняў па асноўных напрамках дзейнасці.

Вучэбна-метадычны семінар з работнікамі аператыўна-тактычнага блока падраздзяленняў МНС Віцебскай вобласці прымала міёрская зямля | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт