Попробовали силы в правилах безопасности

Паспрабавалі сілы ў правілах бяспекі

У Міёрскім раёне ў самым разгары летняя акцыя «Вакацыі без дыму і агню». У яе рамках ратавальнікі раённага аддзела па НС праводзяць мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі. І ўжо ўдалося правесці мерапрыемствы практычна ва ўсіх установах адукацыі, у якіх працавалі прышкольныя лагеры.

А на гэтым тыдні ратавальнікі прыйшлі ў госці да дзяцей з Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Я.А.Томка. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і конкурсах, якія прывезлі з сабой работнікі МНС.

Рухомыя гульні, навучальныя відэаролікі і мультфільмы з серыі «Чароўная кніга МНС» дапамаглі ратавальнікам данесці да дзяцей асноўную думку: нават знаходзячыся на адпачынку не варта забываць пра правілы бяспекі. Правілы паводзінаў на вадаёмах, у лясах, на вуліцы і дома – тэм для абмеркавання знайшлося нямала.

Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, бурна абмяркоўвалі і наперабой адказвалі на пытанні работніка МНС. Было заўважна, што пытанні не заспелі іх знянацку.

У завяршэнні мерапрыемства школьнікі паабяцалі не трапіць у бяду, выконваючы правілы бяспекі. Вядома ж, за праяўленае ўменне і выкананую працу дзеці атрымалі заслужаныя прызы ад ратавальнікаў.

Паспрабавалі сілы ў правілах бяспекі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт